Ваш гид в законодательстве Республики Беларусь


Печать

Постановление МК РБ 80 02.12.2021 Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці "Брацкая магіла" на вул. Школьнай у аграгарадку Цяцерына Круглянскага раёна Магілёўскай вобласці

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

2 снежня 2021 г. № 80

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» на вул. Школьнай у аграгарадку Цяцерына Круглянскага раёна Магілёўскай вобласці

На  падставе  пункта 3  артыкула  105  Кодэкса  Рэспублікі  Беларусь  аб  культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1.Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» на вул. Школьнай у аграгарадку Цяцерына Круглянскага раёна Магілёўскай вобласці (дадаецца).

2.Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

Першы намеснік Міністра  В.І.Грамада

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь 02.12.2021 № 80

 

Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» на вул. Школьнай у аграгарадку Цяцерына Круглянскага раёна Магілёўскай вобласці

ГЛАВА 1

АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1.Праект  зон  аховы  нерухомай  матэрыяльнай  гісторыка-культурнай  каштоўнасці

«Брацкая магіла» на вул. Школьнай у аграгарадку Цяцерына Круглянскага раёна Магілёўскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2.«Брацкая магіла» на вул. Школьнай у аграгарадку Цяцерына Круглянскага раёна Магілёўскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю  катэгорыі   «3»   (далей –   гісторыка-культурная   каштоўнасць),   унесенай у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 513Д000487 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 «Аб статусе гісторыка-культурных каштоўнасцей».

У   адпаведнасці   з   пастановай    Міністэрства    культуры    Рэспублікі    Беларусь ад 19 сакавіка 2019 г. № 17 «Аб гісторыка-культурных каштоўнасцях» удакладнена месцазнаходжанне гісторыка-культурнай каштоўнасці.

3.Праект зон аховы распрацаваны таварыствам з абмежаванай адказнасцю «Навукова-праектны  цэнтр   «Рэстабіліс» па заказе дзяржаўнай установы «Цэнтр па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый Круглянскага раёна».

4.Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка- культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, вызначае мяжу тэрыторыі гісторыка- культурнай каштоўнасці, зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці і іх межы, рэжымы ўтрымання і выкарыстання зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці.

5.Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

6.Праектам зон аховы ўстаноўлены: тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўная зона і зона аховы ландшафту.

Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.

ГЛАВА 2

ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

7.Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці ўстаноўлена ў межах агароджы брацкай магілы.

8.Мяжа тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці ўстаноўлена ў адпаведнасці з дадаткам.

9.Пры ажыццяўленні дзейнасці на тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці павінны выконвацца патрабаванні:

Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры;

пастановы  Савета  Міністраў  Рэспублікі  Беларусь  ад  19  верасня  2008 г.  № 1372 «Аб некаторых пытаннях стварэння (рэканструкцыі) і прыёмкі твораў манументальнага і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва»;

Палажэння аб парадку добраўпарадкавання воінскіх пахаванняў і пахаванняў ахвяр войнаў, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 верасня 2018 г. № 675.

ГЛАВА 3

АХОЎНАЯ ЗОНА

10.Ахоўная зона гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона) устаноўлена  зыходзячы  з  неабходнасці  захавання  гісторыка-культурнай  каштоўнасці і стварэння спрыяльных умоў для яе ўспрымання.

11.Ахоўная зона супадае з тэрыторыяй гісторыка-культурнай каштоўнасці.

12.На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца: узвядзенне будынкаў і збудаванняў; устаноўка рэкламных канструкцый; пракладка інжынерных камунікацый.

ГЛАВА 4

ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ

13.Зона аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы ландшафту)     устаноўлена     вакол     гісторыка-культурнай     каштоўнасці     зыходзячы з неабходнасці захавання зялёнай зоны тэрыторыі, якая мае візуальную сувязь з гісторыка- культурнай каштоўнасцю.

14.Мяжа зоны аховы ландшафту ўстаноўлена ў адпаведнасці з дадаткам.

15.У зоне аховы ландшафту забараняецца: узвядзенне будынкаў і збудаванняў; устаноўка рэкламных канструкцый;

змяненне існуючага рэльефу і характару ландшафту;

правядзенне работ па добраўпарадкаванні тэрыторыі без праектнай дакументацыі, распрацаванай і ўзгодненай ва ўстаноўленым парадку;

высечка  дрэў,   за выключэннем   аб’ектаў   расліннага   свету,   якія   знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе адпаведнага заключэння, і санітарных рубак;

дапускаць галінам раслін пагаршаць умовы ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці (неабходна своечасова праводзіць абрэзку).

 

Дадатак

да праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла»

на вул. Школьнай у аграгарадку Цяцерына Круглянскага раёна Магілёўскай вобласці

СХЕМА ЗОН АХОВЫ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ


Другие НПА

Постановление МК РБ №79 от 02.12.2021 Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці "Брацкая магіла" па вул. 40 год Перамогі ў г. Смалявічы Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці Решение Дрогичинский райисполком №1620 от 29.11.2021 Об установлении нормативов фактического потребления тепловой энергии за октябрь 2021 года Решение Лиозненский райисполком №840 от 29.11.2021 Об установлении коэффициентов качества среды Решение Городокский райсовет №207 от 29.11.2021 Об изменении решения Городокского районного Совета депутатов от 29 декабря 2020 г. № 137 Решение Витебский горсовет №318 от 29.11.2021 Об изменении решения Витебского городского Совета депутатов от 30 декабря 2020 г. № 237 Решение Поставский райсовет №161 от 22.11.2021 Об изменении решения Поставского районного Совета депутатов от 16 апреля 2015 г. № 49 Решение Гомельский горисполком №1158 от 07.12.2021 Об установлении планово-расчетных цен на 2022 год Решение Житковичский райисполком №1963 от 08.12.2021 О планово-расчетных ценах на 2022 год Решение Гродненский райисполком №923 от 26.11.2021 Об установлении планово-расчетных цен Решение Минский райсовет №278 от 09.12.2021 Об изменении решения Минского районного Совета депутатов от 30 декабря 2020 г. № 214